За язду на самакаце ў Беларусі могуць аштрафаваць. Па якім артыкуле і на колькі

30/06/2024 - 16:06

Самакат

Забаронены як паездкі двух дарослых, так і паездкі дарослага і дзіцяці. Паездка ўдвох небяспечная: з'яўляецца дадатковы цэнтр цяжару, а кіраваць самакатам становіцца значна складаней. Правіла "Адзін самакат — адзін чалавек" распаўсюджваецца на ўсіх карыстальнікаў. Пра гэта папярэджваюцца ўсе карыстачы сэрвісу праз прыкладанне і налепку на кожным самакаце.

Выявіўшы парушэнне, Whoosh будзе паступова зніжаць хуткасць самаката, робячы паездку некамфортнай і неэфектыўнай. Аб прычыне зніжэння хуткасці кіроўца будзе праінфармаваны праз прыкладанне. Штрафы і блакіроўкі карыстальнікаў пачнуцца пасля выпадкаў паўторных парушэнняў.

Аднак прамой забароны на сумесную язду на самакаце ў правілах дарожнага руху няма.

Аднак, як распавёў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч, супрацоўнікі ДІБДР усё роўна могуць аштрафаваць парушальніка за сумесную язду на самакаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі