За працу на полі загінулай Вікторыі Папчэні абяцалі вядро бульбы

29/11/2016 - 09:00

Васьмікласніцы Вікторыі Папчэні за працу па ўборцы бульбы на полі гаспадаркі “Усход-агра” абяцалі вядро бульбы. Пра гэта падчас суда заявіў бацька дзяўчынкі Алег Папчэня.

Папчэня: “Мне патлумачылі, што працоўных адносінаў не было, а  хачу даказаць, што яны былі. Мая дачка ўбірала бульбу — гэта праца. Ім казалі, што за гэта дадуць вядро бульбы”.

Бацькі Вікторыі імкнуцца давесці ў судзе, што паміж іх дачкой і гаспадаркай існавалі працоўныя адносіны. У інспекцыі па працы заяўляюць, што такіх адносінаў не было, таму што дзяўчынцы было 13 гадоў. Паводле закону, працоўныя адносіны ў Беларусі пачынаюцца толькі з 14 гадоў. Аднаведна, бацькам загінулай школьніцы не выплацяць кампенсацыю за няшчасны выпадак на вытворчасці.

Нагадаем, здарэнне адбылося 29 верасня. 13-гадовая школьніца Вікторыя Папчэня працавала з аднакласнікамі на ўборцы бульбы. На яе наехаў аўтамабіль МАЗ, і ад траўмаў школьніца памерла.

Правы бацькоў загінулай школьніцы дапамаге адстойваць прафсаюз РЭП.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі