За першае паўгоддзе 2022 года Раскамнагляд атрымаў 144 835 зваротаў. Гэта на чвэрць больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, адзначае прэс-служба ведмства.
"Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся ў Раскамнагляд з просьбай выдаліць спасылкі на рэсурсы з праўкраінскай прапагандай", — адзначаюць чыноўнікі.
Найбольшую колькасць зваротаў Раскамнагляд атрымаў у сакавіку — больш за 10 тысяч. Гэта амаль у чатыры разы больш, чым у сакавіку 2021-га.
Акрамя барацьбы з украінскім кантэнтам расіяне пісалі даносы на антываенную інфармацыю. Як гэта называюць у Раскамнаглядзе, большая частка пытанняў датычыла "размяшчэння ў інтэрнэце супрацьпраўнай інфармацыі, у тым ліку фэйкаў аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі" ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут