Гіркін з жонкай / тэлеграм-канал Гіркіна
Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (сапраўднае прозвішча — Гіркін) можа быць на фронце. Яго фота ў вайсковай форме апублікавала ягоная жонка. Сам ён спыніў медыйную актыўнасць.
Украінцы сталі збіраць ўзнагароджанне за палон Стралкова-Гіркіна. Акрамя таго, што Гіркін адказны за процьму ваенных злачынстваў, ён яшчэ і ведае многае пра тое, як "раптам" стварыліся так званыя "народныя рэспублікі" ва Украіне.
Раніцай 16 кастрычніка сабрана ўжо $50 тысяч. Спачатку ўкраінскі актывіст Сяргей Сцярненка заявіў, што дасць з асабістых зберажэнняў $10 тысяч таму, хто возьме ў палон Гіркіна. Да яго далучыліся іншыя вядомыя ўкраінцы, у тым ліку старшыня Луганскай абладміністрацыі Сяргей Гайдай.
— Адчуваю, што нам у багажніку яго могуць прывезці бураты, — іранізуе Сцярненка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут