За неінфармаванне пра другое грамадзянства беларусаў хочуць караць

18/01/2024 - 21:34

Пашпарт Беларусі

Беларусаў плануюць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, калі яны не паведамяць пра наяўнасць другога грамадзянства, дазвол на жыхарства, або іншыя дакументы на льготы ў іншай краіне. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун.

11 ліпеня 2023 года ў Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены закон "Аб грамадзянстве". Уяпер беларусы абавязаныя паведамляць у дзяржорганы пра наяўнасць названых дакументаў. Рабіць гэта трэба на працягу трох месяцаў пасля атрымання дакумента.

Пакуль што адказнасці за непаведамленне няма, аднак у МУС хочуць яе ўвесці. Бягун скардзіцца, што памежнікі і міліцыянты пастаяяна вылоўіваюць беларусаў, якія не паведамляюць пра наяўнасць такіх дакументаў.

"Так, у цяперашні час гэта, вядома, не з'яўляецца правапарушэннем. Але заканадаўца таксама пра гэта задумаўся. І кампетэнтныя органы таксама пра гэта думаюць. Таму мы прапрацоўваем сумесна з зацікаўленымі бакамі гэтае пытанне, каб усё ж такі ўнесці адказнасць. Таму што абавязак інфармавання ёсць, частка законапаслухмяных грамадзян выканала гэты абавязак, а хтосьці думае застацца ў баку ці не паведаміць пра гэта", — абурыўся прадстаўнік МУС.

Па словах Бегуна, цяперашнія тэхналогіі дазваляюць "татальны кантроль у пэўных кропках за асобай", таму парушальнікаў будзе лёгка выявіць. Ён дадае, што ў Расіі за паўторнае неінфармаванне прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.

Прадстаўнік МУС заявіў, што адпаведны закон плануецца ініцыяваць сёлета, каб у 2024-м ён быў прыняты.

На спачатку снежня ў МУС казалі, што пра наяўнасць замежных дакументаў паведамілі больш за 58 тысяч грамадзян Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі