За "смяротны салют" затрыманыя супрацоўнікі пастаўшчыка піратэхнікі з Расіі

04/07/2019 - 17:28

Па крымінальнай справе аб выбухах піратэхнічных вырабаў у Мінску затрымалі дваіх падазраваных. Як паведамляе Следчы камітэт, вызначана, што ў працэсе зараджання салютных установак прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка дапусцілі парушэнне парадку працы з феерверкавымі вырабамі.

"А менавіта ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на зарады піратэхнікі пры зараджэнні марціраў, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі", — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі