За апошнія пяць гадоў Беларусь павялічыла закупкі зброі на 55%

13/03/2023 - 13:29
Беларускае войска / прэс-служба Мінабароны

За апошнія пяць гадоў Беларусь павялічыла закупкі зброі на 55%. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на статыстыку Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследаванняў праблем міру.

Новы даклад пра стан сусветнага рынку зброі выйшаў 13 сакавіка. У ім гаворыцца, што ў 2018-2022-м доля Беларусі ў сусветным імпарце павялічылася з 0,3 да 0,6%.

Практычна манапалістам у пастаўках зброі ў Беларусь з'яўляецца Расія, толькі 0,1% узбраенняў пастаўляецца з Кітая. Пры гэтым доля Беларусі ў сусветным экспарце ўзбраенняў за пяць гадоў скарацілася з 0,5 да 0,3%.

Пастаўкі зброі з Беларусі ідуць пераважна ў Сербію (33%), В'етнам (25%) і Уганду (14%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі