За 4 дні датэрмінова прагаласавалі 27,5%, у 2016-м было 24,3%, у 2012-м — 19,6%

15/11/2019 - 19:04

У Беларусі за чатыры дні на выбарах у Палату прадстаўнікоў датэрмінова прагаласавалі 27,50%, інфармуе ЦВК. У 2016-м лічба была меншая — 24,31%, у 2012-м — 19,6%.  

Сёлета найбольш актыўныя Гомельская (29,96%), Магілёўская (29,48%) і Віцебская вобласці (29,43%), найменш актыўная Брэсцкая вобласць (26,14%). У Мінску датэрмінова прагаласавалі 23,05%. Цікава, што на выбарах 2016 года былі тыя ж самыя лідары і аўтсайдэры, толькі лічбы адрозніваюцца: у Гомельскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей амаль па 27%, у Брэсцкай — 21%, у Мінску — 21,51%. Такім чынам, звесткі ЦВК сведчаць пра тое, што беларусы на цяперашніх выбарах сталі больш актыўна галасаваць датэрмінова.

Асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада.

vybary2019.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі