За 2018 год насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 15 тысяч чалавек

16/12/2018 - 09:43

За гэты год у Беларусі колькасць насельніцтва скарацілася на 14,8 тысячы чалавек. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на дадзеныя Белстата, станам на пачатак лістапада ў краіне было 9 мільёнаў 477,1 тысячы чалавек.

Паводле статыстыкі, з 2015 па 2017 год у Беларусі адзначаўся рост колькасці насельніцтва, а затым пачаўся новы спад. Калі на пачатку 2017 года ў краіне было 9 мільёнаў 505 тысяч чалавек, то на пачатку 2018 года — 9 мільёнаў 491,9 тысячы чалавек.

Большасць беларусаў жыве ў гарадах — 7,4 мільёна. У Мінску на пачатку года насельніцтва складала 1 мільён 982,4 тысячы чалавек, а на пачатку лістапада зменшылася на 2 тысячы.

Занятых у эканоміцы грамадзянаў таксама стала меней — на 15,3 тысячы чалавек.

Дэмографы прагназуюць, што насельніцтва краіны будзе змяншацца і надалей. Без уліку міграцыйных працэсаў колькасць жыхароў Беларусі ў 2030 годзе можа апусціцца ніжэй за планку ў 9 мільёнаў, а ў 2050 годзе складзе прыкладна 8,5 мільёнаў чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі