З-за моцнага ліўня ў Мінску і Гомелі часткова спыняўся грамадскі транспарт

18/07/2023 - 08:02
Гомель, 18 ліпеня 2023-га / gp.by

Раніцай 18 ліпеня з-за моцнага ліўня ў Мінску і Гомелі на некаторых участках дарог утварыліся падтапленні. Часткова спыняўся грамадскі транспарт.

"Мінсктранс" паведамляе, што з-за падтаплення тралейбусы спыняліся на вуліцах Кальварыйскай, Адзінцова, Якубоўскага, Багдановіча, Славінскага, Кнорына, Каліноўскага. На Лагойскім тракце, вуліцах Каліноўскага, Казлова, Платонава спыняліся трамваі, а на вуліцах Валгаградскай, Арлоўскай, Карастаянавай, Каліноўскага, Кнорына, Старынаўскай і нават на ўчастку праспекта Незалежнасці — аўтобусы. У большасці выпадкаў да 10-й гадзіны рух аднавіўся.

Гарадскія ўлады Гомеля паведамляюць, што грамадскі транспарт спыняўся на вуліцы Барыкіна. Праблемы былі і ў шэрагу іншых месцаў, дзе выкарыстоўвалася спецтэхніка.

Мінск, 18 ліпеня 2023-га / sb.by
У Мінску на Сацыялістычнай вуліцы дрэва ўпала на легкавік / МНС

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі