З сустрэчнага лесавоза ў легкавік "прыляцеў" кавалак бервяна (відэа)

13/03/2019 - 08:43

З сустрэчнага лесавоза ў легкавы аўтамабіль "прыляцеў" кавалак бервяна. Здарэнне адбылося ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці і трапіла на відэа, якое апублікаваў на YouTube "Светлагорскі Аўтаканал". Якія пашкоджанні атрымала машына, не паведамляецца.

Здарэнні з лесавозамі нярэдкія. У сярэдзіне лютага ў Ружанах з прычэпа на пешаходаў ўпалі бярвенні, загінула 6-месячнае дзіця.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі