З ліпеня ў Вільні турыстам давядзецца плаціць новы падатак

18/06/2018 - 16:17

З 1 ліпеня ў Вільні турыстам давядзецца плаціць новы падатак. Ён складзе 1 еўра на дзень. Вызваляюцца ад падатку толькі непаўналетнія і інваліды. Таксама ад яго вызваленыя вялікія групы турыстаў, але толькі да пачатку новага года.

Як інфармуе Delfi, улады Вільні спадзяюцца ў наступным годзе папоўніць гарадскі бюджэт на 2 мільёны еўра. Чыноўнікі сцвярджаюць, што грошы выкарыстаюць на паляпшэнне інфраструктуры для турыстаў. Яны хочуць "умацаваць канкурэнтаздольнасць літоўскай сталіцы на міжнароднай арэне" ды адзначаюць, што ў некаторых гарадах Еўропы такі падатак складае 7 еўра.

Адказнасць за збор новага падатку ўсклалі на кампаніі, якія прадастаўляюць турыстам жыллё, і на прыватных асобаў, якія здаюць кватэры ў арэнду. Плаціць турыстам за яго давядзецца асобна ад аплаты за жыллё.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі