З даху пяціпавярховіка ў Гродне звалілася люлька з будаўніком

28/11/2018 - 17:38

Трагічнае здарэнне адбылося 28 лістапада ў Гродне: падчас рамонтных работ на доме па вуліцы Курчатава загінуў чалавек. 

Як піша newgrodno.by, здарэнне адбылося ў 10.20. З вышыні пятага паверха звалілася будаўнічая люлька, якая пацягнула за сабой будаўніка, што быў на даху. 

Лекары, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць 43-гадовага мужчыны. 

Паводле папярэдніх звестак, як удакладняе "Гродзенская праўда", на доме праводзілася ўцяпленне фасада. Мужчына якраз прыбіраў з даху будаўнічае смецце, калі люлька паляцела ўніз і пацягнула яго за сабой.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі