З будоўлі каля Курапатаў вывозяць бытоўкі і тэхніку (відэа)

02/03/2017 - 08:22

Рабочыя вывозяць з Курапатаў тэхніку і бытоўкі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў маладафронтавец Зміцер Дашкевіч. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 сакавіка абаронцы Курапатаў сустракаліся са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам. Чыноўнік паабяцаў, што працы на будаўніцтве бізнэс-цэнтра каля Курапатаў будуць спыненыя прынамсі на тыдзень. 

Таксама чыноўнікі прапаноўвалі абаронцам мемарыяла зняць лагер, аднак тыя адмовіліся, пакуль не атрымаюць пісьмовую пастанову аб адмене будаўніцтва. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі