З бабруйскай інфекцыйнай лякарні збег пацыент

06/04/2020 - 13:40

Адзін з пацыентаў Бабруйскай цэнтральнай клінікі ўцёк з інфекцыйнага аддзялення, піша "Вечерний Бобруйск". 

33-гадовага жыхара адной з вёсак Гарбацэвіцкага сельсавета Бабруйскага раён шпіталізавлі, каб праверыць у яго наяўнасць каранавіруснай інфекцыі. Мужчына самавольна сышоў з лякарні. 

Для яго пошукаў задзейнічалі міліцыю. Уцекача вярнулі ў клініку 6 красавіка каля 12-й гадзіны дня. 

У сельскім ФАПе журналістам пацвердзілі, што мужчыну забрала хуткая. Аднак падкрэслілі, што вынікі абследавання мужчыны яшчэ не вядомыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Магілёўскай вобласці на 6 красавіка зафіксавана 16 выпадкаў заражэння каранавірусам. Пацыентаў размяшчаюць у Магілёўскай інфекцыйнай лякарні і Бабруйскай цэнтральнай лякарні. 

Увогуле ў Беларусі зарэгістравана ўжо 700 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. 8 пацыентаў з каранавірусам памёрлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі