З 15 траўня ў Менску пачнуць адключаць гарачую ваду: шукайце свой адрас

20/04/2024 - 13:14

Вада / unsplash.com

15 траўня жыхарам Мінска пачнуць адключаць гарачую ваду. На сайце "Мінэнерга" ужо апублікаваны графік і адрасы тых, каго нязручнасці закрануць у першую чаргу.

Каб хутчэй знайсці свой адрас у спісе, можна карыстацца ўбудаваным пошукам або націснуць Ctrl+F і ўвесці назву вуліцы.

Па новых правілах падрыхтоўкі прадпрыемстваў да ацяпляльнага сезона максімальны тэрмін адключэння гарачай вады сёлета складзе 13 дзён. Выключэнне — дэфекты цеплаправодаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі