YouTube абмежаваў доступ прапагандысту Рыгору Азаронку да яго канала

08/06/2022 - 15:24

YouTube абмежаваў доступ прапагандысту Рыгору Азаронку да яго канала. Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.

Азаронак не зможа загружаць новыя відэа, бо атрымаў "папярэджанні аб парушэнні прынцыпаў супольнасці". Згодна з правіламі платформы, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымоўвае тры папярэджанні, яго канал выдаляецца без магчымасці аднаўлення.

Прапагандыст піша, што з-за абмежавання доступа да YouTube-канала пад пытаннем апынуўся яго "заўтрашні стрым".

Нядаўна Рыгор Азаронак трапіў пад санкцыі ЕС.

Тым часам Telegram працягвае блакаваць каналы ГУБАЗіКа і прапагандыстаў. Мінінфарм Беларусі запатрабаваў у кампаніі Google тлумачэнняў, чаму заблакаваныя два з такіх каналаў. Чыноўнікі пішуць пра "абуральны акт беззаконнай цэнзуры". І гэта ў той час, калі ў нашай краіне ліквідаваныя амаль усе незалежныя медыя, а дзясяткі журналістаў застаюцца за кратамі. У сераду журналісту Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі