Яўген Гуцалаў / Еўрарадыё
27 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — падарожнік, ютуб-блогер Яўген Гуцалаў.
2020 год выразна прадэмастраваў разуменне нацыяй сваёй ідэнтычнасці і прыняццё гэтай ідэнтычнасці. У той жа самы час беларусы прадэманстравалі і працягваюць дэманстраваць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць і за свае дзеянні, і за свой дом, і за сваю краіну. І гэта разуменне дапаможа нам у будучым не толькі аб’яднаць разкіданую нацыю, але і адбудаваць сваю краіну, перакананы Яўген Гуцалаў.
Пра тое, чаму, паважаючы чужое, нельга забывацца пра сваё, як знайсці сваю беларускасць і ці сапраўды беларуская ідэнтычнасць у “знятым абутку і мірным пратэсце”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Гуцалавым.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут