Яшчэ восем чалавек прызнаныя палітвязнямі

22/07/2021 - 16:25

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, піша сайт "Вясна". Гэта Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Арцём Клімчук, Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, Максім Шатохін (непаўналетні), Сяргей Пацукевіч і Ігар Гантавы.

Ім выстаўленыя абвінавачанні або вынесеныя прысуды за ўдзел у масавых беспарадках і групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Праваабаронцы адзначаюць, што гэтыя людзі рэалізоўвалі права на мірныя сходы і толькі адказвалі на неабгрунтаванае ўжыванне сілы з боку міліцыянтаў. 

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і людзей, затрыманых за мірныя сходы ў паслявыбарны перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў  краіне.

ад заявай падпісаліся пПраваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дакументацыйны цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

На сёння ў Беларусі 587 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі