Яшчэ раз! Як прапагандысты паўтараюць адное і тое ж у спробе маніпуляваць вамі

10/02/2023 - 10:45
Паўтарэнні — падстава для сумневаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"Людзей вывелі па метадычцы Шарпа", "усё проста па метадычцы", "як і завяшчаў Шарп", — толькі ў тэкстах на сайце тэлеканала СТБ амерыканскі палітолаг згадваецца дзясяткі разоў. Вядоўцы канала не стамляюцца паўтараць: усё, што адбылося ў Беларусі ў 2020-м, было зроблена па нейкай "метадычцы" (якой, дарэчы, не існуе, у адрозненне ад звычайнай манаграфіі).

Пастаянна паўтараюць адное і тое ж, нават калі гэта відавочныя глупства, прапагандысты часта — і зусім не выпадкова. Расказваем у "Метадычцы" пра метад ad nauseam, ці "да нудоты".
 

Замнога не бывае

Сутнасць гэтага метаду (што ў бытавых спрэчках, што ў дзяржаўнай прапагандзе) — паўтараць нейкі тэзіс столькі разоў, каб у выніку з ім стаміліся ўжо спрачацца і не спрабавалі яго аспрэчваць.

"Бачыце, ніхто нават не спрабуе абвергнуць", — радасна паведамляе маніпулятар пасля сотага паўтарэння чарговага глупства. І хтосьці можа паверыць: ну так, бо сапраўды не абвяргаюць.

Складваецца ўражанне, што "тыя, што прачнуліся" з'яўляюцца нейкай арганізаванай сілай са сваімі злымі мэтамі і таемнымі змовамі, і гэты тэрмін усё больш уваходзіць ва ўжытак прыхільнікаў скрайне правых.

Што рабіць? Усё проста: пераправяраць і крытычна асэнсоўваць любы тэзіс. Асабліва той, які вам спрабуюць паўтарыць некалькі разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі