Аўтобус Higer, ілюстрацыйнае фота / 5koleso.ru
Яшчэ адзін аўтобус з беларусамі трапіў пад атаку дрона. І гэта зноў адбылося ў Бранскай вобласці Расіі, паведамляюць расійскія СМІ.
Аўтобус маркі Higer ехаў з Мінска ў Анапу. У ім былі 19 пасажыраў і два кіроўцы. Расійскае дзяржаўнае выданне "Известия" паведамляе пра двух пацярпелых.
"Два кіроўцы, у іх лёгкія траўмы, ім аказалі дапамогу на месцы. І чакаем аўтобус, які іх даставіць дадому ад шпіталізацыі ў Бранску, яны адмовіліся", – паведамілі ва ўрадзе Бранскай вобласці.
Паводле звестак расійскіх медыя, інцыдэнт адбыўся падчас афармлення транспарту ў пункце пропуска Чырвоны Камень (Селішча з беларускага боку). Гэта недалёка ад Добруша.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут