Ярмошынай хочуць падарыць "унікальны інструмент для падліку галасоў"

28/07/2020 - 08:36

Жыхары Пінска хочуць падарыць старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай "унікальны інструмент для падліку галасоў". Відэаролік запісаў Валерый Рамановіч, давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Ён лічыць, што лічыльнікі дапамогуць Ярмошынай "падлічыць галасы выбарцаў... і не зрабіць памылку".

"Даным інструментам карысталіся нашы бацькі, бабулі, якія выкарыстоўвалі яго ў працы ў бухгалтэрыі, — кажа пінчук. — І заўсёды ўсё правільна лічылі і ўсё схадзілася".

Сайт media-polesye.by нагадвае, што лічыльнікі даўно перасталі выкарыстоўвацца, іх замяніла камп'ютарная тэхніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі