Ярмошына лічыць размовы пра рэферэндум заўчаснымі

28/11/2016 - 12:27

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць размовы пра рэферэндум заўчаснымі. Пра гэта яна заявіла ў эфіры праграмы "Актуальны мікрафон" Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

"Давайце не будзем спяшацца і рвацца да ўсякіх выбарчых кампаній, як і да рэферэндумаў, — цытуе словы Ярмошынай БЕЛТА. — Па-першае, гэта дорага. Калі рабіць што-небудзь, трэба, вядома, сумяшчаць — напрыклад, выбары і рэферэндум. А па-другое, зноў-такі, усе прапановы павінны быць разумныя і не павінны быць накіраваны на ломку звыклых нормаў. Паламаць вельмі хутка можна многае, але калі нешта яшчэ працуе і працуе эфектыўна, навошта гэта ламаць?".

Таксама Лідзія Ярмошына мяркуе, што не трэба "бударажыць грамадскую думку", але прызнае, што ідэя рэферэндума "можа насіцца ў паветры". Як вядома, нядаўна Ліберальна-дэмакратычная партыя прапанавала змены праз рэферэндум у Канстытуцыю Беларусі. Паводле іх тэрмін прэзідэнцтва мусіць павялічыцца з 5 да 7 гадоў, тэрміны дэпутатаў усіх узроўняў — з 4 да 5 гадоў, мусіць адбыцца пераход на прапарцыйна-мажарытарную сістэму правядзення парламенцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі