Якім будзе надвор'е напачатку тыдня (спойлер: вясна пачынаецца)

11/02/2024 - 12:43

Надвор'е / Pixabay

Напачатку тыдня ў Беларусь прыйдзе цяпло з поўдня Еўропы.

У панядзелак, 12 лютага, будзе хмарна, а месцамі яшчэ і пройдуць дажджы. Але мерзнуць не давядзецца: удзень слупок тэрмометра падымецца да +7°С на паўночным усходзе. А на паўднёвым захадзе будзе яшчэ цяплей: +8.. +11°С.

У аўторак, 13 лютага, будзе пахмурна, а на большай частцы тэрыторыі яшчэ і дажджыста. Ноччу і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень будзе адрознівацца для паўночнага ўсходу і поўдня краіны. Так, на Віцебшчыне і Магілёўшчыне тэмпература будзе каля нуля, а вось на поўдні паветра прагрэецца да +8°С.

А ў сераду, 14 лютага, на Дзень закаханых, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да +5°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі