Як змяніць выгляд і рэпутацыю Серабранкі?

04/10/2018 - 09:14

Праект "Серабранка. Мой спальны" паўстаў на пачатку 2018 года. Гэта працяг невялічкага праекта "Альтэрнатыўны двор: Серабранка", які быў запушчаны ў 2016 годзе. Ён працаваў з адсутнасцю пляцовак і лавак, быў накіраваны на развіццё асобна ўзятага двара. У выніку гарадскія ўлады пайшлі насустрач актывістам і агульнымі намаганнямі спрабуюць палепшыць цэлы мікрараён.

Чаму актывісты абралі менавіта Серабранку? Над якімі праектамі цяпер яны працуюць? Ці ёсць у Серабранцы актыўная мясцовая супольнасць? Наколькі актыўна людзі ўдзельнічаюць у змяненні свайго раёна? Як зацікавіць чыноўнікаў і жыхароў раёна з кепскай рэпутацыяй змяніць сваё наваколле?

Пра гэта і іншае размаўляем у эфіры Еўрарадыё з адной са стваральніц праекта, архітэктаркай Надзеяй Царанок.

Архітэктарка Надзея Царанок на Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі