“Я так разумею, што падвышэнні звязаныя з інфляцыяй”, — каментуе Еўрарадыё навуковы супрацоўнік цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Алег Мазаль рашэнне ўладаў падвысіць пенсіі беларускім пенсіянерам у новым годзе.
Таксама з 1 лютага анансуецца падвышэнне дапамогі дзецям ва ўзросце да трох гадоў.
“Пасля падвышэння дапамога на першае дзіця складзе Br605,99, на другое і наступных дзяцей — Br692,56, на дзіця-інваліда — Br779,13. Памеры дапамогі выраслі на 9%”, — паведамляюць у прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
“Гэта не вельмі дапаможа сем’ям, — упэўнены эксперт BEROC. — Калі паглядзець, у Беларусі шматдзетныя сем’і — гэта сем’і з самай высокай рызыкай беднасці. Таму ў Беларусі трэба дапамагаць гэтым людзям, але проста падвышэнне дапамогі справы не зробіць, бо адной з галоўных турбот такіх сем’яў з’яўляецца нястача жылля. Калі ўлады будуць дапамагаць жыллём, гэта можа і зробіць надвор’е.
Трэба будаваць жыллё для гэтых сем’яў. Гэта не толькі ім дапаможа, але і самой эканоміцы. Замест таго, каб дапамагаць чыноўнікам, сілавому блоку, нейкім міліцыянтам, лепш выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы на дапамогу шматдзетным сем’ям”.
Што тычыцца падтрымкі пенсіянераў, дык усё гэта робіцца выключна, “каб купіць іх лаяльнасць”, мяркуе Алег Мазаль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут