Як у Барысаве сціпла развіталіся з Аляксандрам Ермаковічам (відэа)

09/01/2018 - 14:46

У Барысаве сціпла развіталіся з Аляксандрам Ермаковічам. Былы галоўны трэнер БАТЭ з’язджае на працу ў Маскву (верагодна, у ЦСКА). На відэа развітання з заўзятарамі відаць, што іх прыйшло каля двух дзясяткаў.

“Я кажу не “бывайце”, я кажу “да пабачэння”. Мы будзем бачыцца. Я буду прыязджаюць у Барысаў”, — паабяцаў Ермаковіч.

Як вядома, у апошнія гады галоўнага трэнера барысаўчан шмат крытыкавалі. Асабліва дасталося яму ў мінулым сезоне, калі БАТЭ з цяжкасцю стаў чэмпіёнам. Ермаковіч аб'явіў пра сваю адстаўку ў мінулую пятніцу праз сайт клуба. У той жа дзень новым галоўным трэнерам каманды стаў Алег Дулуб.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі