Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа павіншаваў беларусаў з Новым годам. Ён апублікаваў беларускамоўны твіт. Наўседа згадаў, што ў 2020-м беларускаму народу "выпала гістарычнае выпрабаванне — і біч ковіду, і крывавая барацьба за свабоду і дэмакратыю". Ён піша, што побач з беларусамі ў іх барацьбе "Літва і ўвесь ЕС".
Прэзідэнт Літвы пажадаў беларусам "цярпення, трываласці і веры", а таксама, каб іх надзеі ў 2021 годзе спраўдзіліся.
Гітанас Наўседа павіншаваў і ўкраінскі народ — напісаў на ўкраінскай мове твіт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.