Кнігі прапагандыстаў набываюць пад прымусам / Еўрарадыё
Кніжкі прапагандыстаў настолькі нікому не патрэбныя, што іх спрабуюць уцюхваць па разнарадцы. Кіраўнікам беларускіх прадпрыемстваў прыходзяць лісты з "камерцыйнай прапановай": такія і такія выданні трэба набыць для "арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах".
Хочуць за гэтую макулатуру няслаба. 500-старонкавы "Прысмак каляровых рэвалюцый" каштуе 315 рублёў, а дзве кнігі камплекту "Беларусь единая" — 414 рублёў. Пры гэтым выдавец заяўляе, што цэны сфармаваныя "з улікам кан'юнктуры рынка".
Ці насмеліцца хтосьці адмовіцца?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут