Ціханоўская не пойдзе на выбары. Ці ёсць новы план? Эфір

15/07/2026 - 11:14

Анатоль Лябедзька / Euroradio

Святлана Ціханоўская заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Ці азначае гэта, што тэма выбараў наогул сыходзіць з беларускай павесткі? Тым часам новы склад Каардынацыйнай рады яшчэ не паспеў як след распачаць працу, але ўжо сутыкнуўся з крытыкай. А наперадзе — Канферэнцыя новай Беларусі, ад якой чакаюць не толькі дыскусій, але і новых ідэй.

Ці своечасовая заява Ціханоўскай? Што не так з працай новай Каардынацыйнай рады? Ці можна вярнуць выбары ў беларускую павестку, ажывіць актыўнасць беларусаў за мяжой і наблізіць момант, калі вымушаныя эмігранты змогуць бяспечна вярнуцца дадому?

Пра гэта і не толькі гаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам у жывым эфіры Еўрарадыё.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі