Гомельскі студатрад / БРСМ
15 ліпеня на гомельскім вакзале прайшлі ўрачыстыя провады студатрада. 12 маладых людзей праводзілі ў расійскі Туапсэ. Там яны будуць працаваць прыбіральшчыкамі ў дзіцячым цэнтры "Арляня".
Як піша выданне "Флагшток", провады суправаджаліся песнямі, пафаснымі прамовамі, прысутнасцю дзяржаўных СМІ. Адзін з удзельнікаў атрада сказаў прэсе, што едзе ў Туапсэ ў тым ліку дзеля новых уражанняў.
Дарэчы, раней у "Арляня" праводзілі іншы студэнцкі атрад. Яго ўдзельнікі паехалі працаваць важатымі ў дзіцячым цэнтры.
Туапсэ сёлета ў красавіку і пачатку траўня перажыў серыю атак украінскіх беспілотнікаў, нацэленых на мясцовы НПЗ. У выніку адбыліся пажары, а маштабны разліў нафтапрадуктаў прывёў да экалагічнага забруджвання.
Цяпер горад жыве ў рэжыме "павышанай гатоўнасці". Турыстам і мясцовым жыхарам даводзіцца ўлічваць шэраг абмежаванняў. Напрыклад, не рэкамендуецца купацца ў межах горада. У Туапсэ перыядычна гучаць сірэны, якія папярэджваюць пра паветраную небяспеку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут