Як мінчукі пайшлі купацца ў люты мароз — фота

07/01/2024 - 14:56

Мінскія маржы / minsknews.by

У суботу ў Мінску было амаль мінус дзесяць, але аматараў зімовага купання гэта не спыніла — наадварот, падахвоціла. У супольнасці "Маржы сталіцы" каля двухсот чалавек, і некаторыя з іх у гэты дзень знялі пухавікі і футры, каб надзець купальнікі і плаўкі. І акунуцца ў палонку!

"Адчуваю сябе бадзёра!" — кажа 77-гадовы морж, які прыйшоў на куццю да вадасховішча.

Хто гэтыя людзі, якія рызыкнулі распрануцца і пакупацца ў мароз? Глядзіце падборку фотаздымкаў, якія зрабілі "Мінск-навіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі