Як міграцыйны крызіс узмацніў унутраны раскол у Польшчы

11/11/2021 - 14:51
Марш ультраправых у Варшаве 11 лістапада 2021 года / Agencja Wyborcza.pl

Паміж Варшавай і Бруселем даўно працягваюцца спрэчкі праз рашэнні польскіх уладаў. Такія, як канфлікт з адстаўкай суддзяў Вярхоўнага суда, забаронай на аборты, і іншыя. Па тых жа пытаннях успыхваюць спрэчкі ўнутры самой Польшчы: партыя "Права і справядлівасць", якая мае большасць у парламенце, дэ-факта можа рэалізоўваць амаль усе свае жаданні.

Цяпер напружанне ва ўнутранай палітыцы Польшчы ўзмацняецца і на фоне міграцыйнага крызісу. Расказваем, як і чаму.

 

Правыя правеюць

"Права і справядлівасць" — правая папулісцкая партыя, якая і так скептычна ставілася да ідэй аб прыняцці мігрантаў. Як і да іншых пытанняў, па якіх у ліберальных сіл даўно ёсць кансэнсус: дазволу абортаў, прызнання правоў ЛГБТК+ людзей і далей па спісе.

Па вуліцах Варшавы ішлі ўльтраправыя — з цалкам зразумелымі лозунгамі. Дапамагчы правесці марш пад лозунгамі супраць мігрантаў — фактычна ўхваліць яго і пагадзіцца з асноўнымі пасыламі крайне правых сіл.
 

Левыя лявеюць

Апазіцыя выступае калі не за прыём мігрантаў, то хоць бы за дапамогу ім. Акрамя таго, "ПіС" жорстка крытыкуюць за адмову пускаць да мяжы журналістаў і праваабаронцаў.

Пра гэта шмат гаварылі і ў часе нядаўняга пасяджэння Сейма, якое апазіцыя па выніках назвала спектаклем, закліканым адлюстраваць, што ўлады неяк вырашаюць наяўную праблему.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі