У сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў нараду з урадам. Яна адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі. Як паведамляе прэс-служба расійскага прэзідэнта, на нарадзе найперш абмяркоўваліся пытанні барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.
Пуцін заявіў, што сітуацыя ў Расіі з каранавірусам "вельмі напружаная". "Упэўнены, што аддалены рэжым, спосаб працы на якасці нашай з вамі сумеснай дзейнасці не адаб'ецца", — сказаў прэзідэнт РФ.
У Расіі зарэгістравана амаль 2800 выпадкаў заражэння каранавірусам, большасць — у Маскве. 24 чалавекі памерлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.