Вызваленыя першыя закладнікі, якіх ХАМАС утрымліваў у сектары Газа

24/11/2023 - 14:46

Для перавозкі закладнікаў падрыхтавалі верталёты / t.me/IsraelinRussian/

24 лістапада вызваленыя першыя закладнікі, якіх ХАМАС утрымліваў у сектары Газа. Сярод іх — 10 грамадзян Тайланда і 1 філіпінец. Іх вызваленне не з'яўляецца часткай здзелкі паміж Ізраілем і ХАМАС. Пасярэднікам у перамовах быў Егіпет. Падчас нападу тэрарыстаў на Ізраіль 7 кастрычніка былі ўзятыя ў закладнікі не менш за 19 фермераў з Тайланда.

Таксама ў пятніцу ў Газе былі вызвалены 13 ізраільскіх закладнікаў. Іх перадалі супрацоўнікам Чырвонага Крыжа. Праз Егіпет жанчын і дзяцей перавязуць у Ізраіль. Ізраіль вызваліў 39 палесцінскіх зняволеных.

24 лістапада пачалося чатырохдзённае перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС. Штодня будзе адбывацца вызваленне закладнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі