Вызвалены ад пасады намеснік міністра адукацыі Беларусі

15/03/2017 - 13:39

Вызвалены ад пасады намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў (№ 199 ад 14 сакавіка). У ёй адзначаецца, што звальненне адбылося "па пагадненні бакоў".

Якжык працаваў намеснікам міністра адукацыі з 2010 года. Біяграфію яго гл. тут.

Як вядома, у снежні мінулага года міністрам адукацыі стаў Ігар Карпенка.

Фота: government.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі