Вызваленая ад пасады дырэктар Дэпартамента па турызме Мінспорту

15/05/2017 - 14:02

Вызваленая ад пасады дырэктар Дэпартамента па турызме Мінспорту Алена Пермінава. Як інфармуе ўрадавая прэс-служба, зроблена гэта было пастановай Саўміна ад 12 траўня “у сувязі з пераводам да іншага наймальніка”. Дзе цяпер будзе працаваць Пермінава, пакуль не вядома. Яна кіравала дэпартаментам з чэрвеня 2016-га, змяніла на гэтай пасадзе Вадзіма Кармазіна. Раней Алена Пермінава працавала ў Міністэрстве эканомікі ў галоўным упраўленні інвестыцый.

Як стала вядома, у сувязі з выхадам у адстаўку ад пасады намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вызвалены Ігар Качаноўскі. З той жа прычыны вызвалены ад пасады намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Эдвард Матуліс. У парадку пераводу намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю стаў Іван Вежнавец, кіраўніцай Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы стала Наталля Паўлючэнка, намеснікам начальніка Беларускай чыгункі — Сяргей Сізін.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі