Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф Кубка Стэнлі

19/04/2024 - 08:33

Аляксей Протас / capitalsoutsider.com

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі першага раўнда (1/8 фіналу) плэй-оф Кубка Стэнлі:

"Нью-Ёрк Рэйнджэрс" — "Вашынгтон Кэпіталз",

"Караліна Харыкейнз" — "Нью-Ёрк Айлендэрс",

"Фларыда Пантэрз" — "Тампа-Бэй Лайтнінг",

"Бостан Бруінз" — "Таронта Мэйпл Ліфс",

"Каларада Эвеланш" — "Вініпег Джэтс",

"Ванкувер Кэнакс" — "Нэшвіл Предаторз",

"Далас Старз" — "Вегас Голдэн Найтс",

"Эдмантан Ойлерз" — "Лос-Анджэлес Кінгз".

Першыя матчы пройдуць ужо 20 красавіка. "Вашынгтон", за які выступае беларус Аляксей Протас, сваю першую гульню правядзе 21 красавіка.

Дзейны ўладальнік Кубка Стэнлі — "Вегас".

Як вядома, "Калгары", за які выступае беларус Ягор Шаранговіч, у плэй-оф не трапіў. У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ Шаранговіч правёў 82 матчы, набраў 59(31+28) ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі