Выжыць і перамагчы: як захаваць сябе за кратамі і чаго гэта каштавала — эфір

25/09/2024 - 09:01

Ірына Шчасная / фота з яе Фэйсбука

Актывістка, рэдактарка тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" Ірына Шчасная была затрыманая 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі СК, пераапранутымі ў форму ЖЭС. Разам з Ірынай у Магілёўскім абласным судзе ў траўні 2021 года судзілі Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага. Ірына атрымала самы “малы” тэрмін — 4 гады калоніі агульнага рэжыму. “Адбываць пакаранне” актывістку "Еўрапейскай Беларусі” адправілі ў гомельскую жаночую калонію №4, дзе яна і прабыла ў зняволенні 3 гады і 7 месяцаў — да 29 чэрвеня 2024 года.

Што стаіць за словамі “папраўчая ўстанова” і што давялося перажыць у калоніі? Як змянялася стаўленне да “палітычных”? Чаму рэжым так зацята іх пераследуе і ці патрэбны быў 2020 год? Ці існуе магчымасць перамоў з рэжымам і што трэба рабіць, каб вызваліць людзей з-за кратаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, актывістка, рэдактарка тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" Ірына Шчасная ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі