Выйшаў на волю палітзняволены экс-работнік БМЗ Зміцер Елісееў

21/01/2022 - 12:59

Палітзняволены экс-работнік Беларускага металургічнага завода Зміцер Елісееў выйшаў на волю, але яго ўсё яшчэ абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве па справе “Рабочага руху”. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, мужчыне змянілі меру стрымання, выпусціўшы пад заклад. 

Былога супрацоўніка МТЗ затрымалі 22 верасня у 2021 годзе разам з яшчэ 12 актывістамі ініцыятывы па абароне правоў рабочых. Праз тыдзень прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак аб’явіў у эфіры АНТ, што арганізацыя прызнана экстрэмісцкім фармаваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі