Выйшаў кліп на беларускі варыянт песні "Ведзьмару дайце талер"

18/02/2020 - 17:15

Народны ансамбль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Тутэйшая Шляхта" запісаў кліп на беларускі варыянт вядомай песні з серыялу Netflix "The Witcher" ("Вядзьмар").

Месяц таму гурт выклаў дэма-версію песні ў жывым выкананні. Цяпер музыкі запісалі студыйны варыянт і выканалі яго ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Бліжэйшы выступ "Тутэйшай Шляхты" і акустычная прэзентацыя песні "Ведзьмару дайце талер" адбудуцца на свяце "МоваФэст" 22 лютага ў культурным хабе "ОК16" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі