Выйшаў беларускі трэйлер серыяла "Вядзьмар"

31/10/2019 - 14:07

На YouTube выйшаў беларускамоўны трэйлер серыяла "Вядзьмар" (The Witcher) ад Netflix. Беларускую версію агучыла студыя Gavarun.by.

Сам серыял плануецца да выхаду ў снежні 2019 года (мяркуецца, што гэта адбудзецца 16–20 снежня). 

Тэкст чыталі Адам Трыпутнік, Таша Мурзэнштольц. Аўтар перакладу — Аляксандар Шумскi, рэдактар тэксту — Леў Глушыцкі, моўшн-дызайн — Ілля Хайбулін, вокладка — Fornir Iogannen.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі