Вылет рэйса “Белавія” з Масквы затрымалі праз моцны туман

31/08/2019 - 11:56

Вылет самалёта “Белавія” з маскоўскага аэрапорта Жукоўскі затрымалі праз моцны туман. Як паведамляе ТАСС, бачнасць раніцай 31 жніўня складала ўсяго 300-800 метраў, таму палёты давялося адкласці.

Усяго ў Маскве затрымаліся каля 100 рэйсаў, яшчэ тры адмяніліся. Самалёты чакалі ў аэрапортах Унукава,  Дамадзедава, Шарамеццева.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі