Выбары ў Грузіі: укіды бюлетэняў і бойкі на выбарчых участках

26/10/2024 - 16:47

Бойка каля ўчастка для галасавання / Facebook

Парламенцкія выбары ў Грузіі праходзяць 26 кастрычніка ў неспакойнай атмасферы. Улічваючы, што вынікі выбараў стануць лёсавызначальнымі для будучыні краіны, напружанасць адпаведная.

Так, ужо зафіксаваныя ўкіды бюлетэняў. Відэа з такім інцыдэнтам шырока разляцелася па сацыяльных сетках. Пазней ЦВК Грузіі ануляваў вынікі на гэтым участку.

Таксама адбыліся як мінімум бойкі каля выбарчых участкаў. Напрыклад, у Тбілісі напалі на выбаршчыцу, піша JamNews.

Удзень 26 кастрычніка прэзідэнтка Грузіі Саломе Зурабішвілі апублікавала відэазварот да кіраўніцтва міністэрства ўнутраных спраў: яна спрабавала звязацца з міністрам ці яго намеснікамі, але безвынікова. Прэзідэнтка хацела абмеркаваць супрацьдзеянне гвалту каля выбарчых участкаў.

Хто пераможа на выбарах — прадказаць немагчыма: адны апытанні сцвярджаюць, што кіроўная партыя "Грузінская мара" атрымае ўпэўненую перамогу, а іншыя паказваюць на магчымы трыумф праеўрапейскай апазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі