Вясковец з-пад Касцюковічаў "угнаў" каня

31/01/2019 - 13:14

У Касцюковіцкім раёне міліцыянты па па гарачых слядах раскрылі выкраданне каня з фермы. 

"Угоншчыкам", як паведамляе Следчы камітэт, быў мясцовы 56-гадовы жахар. Нападпітку вясковец забраўся ў хлеў, асядлаў каня і паехаў на ім.

Пасля затрымання мужчына прызнаўся, што хацеў прадаць жывёлу ў Расіі. Дарэчы, балансавы кошт каня — больш за 970 рублёў.

На вяскоўца пачалі крымінальную справу за крадзеж. 

Дарэчы, ад пачатку 2019 года Следчы камітэт пачаў ужо чатыры крымінальныя справы аб крадзяжы жывёл.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі