Вяртанне на вайну: як вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны — эфір

02/10/2024 - 09:44

Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч

Сябра Каардынацыйнай рады, добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч прыняў нечаканае рашэнне… З іншага боку, чаму ж нечаканае? Яшчэ падчас выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду “Лахвіч” казаў, што як толькі вырашыць усе пытанні з дакументамі, то адразу вернецца з Польшчы ва Украіну і працягне дапамагаць украінцам вызваляць іх краіну ад расійскіх акупантаў. І вось нягледзячы на тое, што зрабіўся дэлегатам КР, “Лахвіч” сваё абяцанне выконвае — вяртаецца ва Украіну.

Што прымушае ехаць на вайну ва Украіну і ці зможа ён працягваць дзейнасць у Каардынацыйнай радзе? Чаму адмовіўся ад узнагароды АПК і чаму пасварыўся з часткай дэмсіл? Як вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі