Вярхоўны суд разглядае апеляцыю па справе аб нападзе на мінскую настаўніцу

19/09/2017 - 06:27

19 верасня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разглядае апеляцыю па справе аб нападзе на настаўніцу мінскай гімназіі № 74. Працэс пачаўся ў 9.30 і праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Журналістаў папрасілі пакінуць залу пасяджэнняў.

У красавіку 2017-га гімназіст Данат Скакун быў прызнаны вінаватым у нападзе на настаўніцу і асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў выхаваўчай калоніі. Такое рашэнне вынес Мінскі гарадскі суд (таксама за зачыненымі дзвярыма). Напад адбыўся ў гімназіі 23 траўня 2016 года. Паводле афіцыйнай версіі, дзевяцікласнік раніцай зайшоў у клас, у якім была толькі адна 57-гадовая настаўніца рускай мовы, і нанёс ёй шматлікія ўдары вострым прадметам. Сваякі і сябры Даната Скакуна з прысудам не згодныя, звяртаюць увагу на шматлікія нестыкоўкі ў справе. Следчы камітэт паабяцаў, што пасля разгляду апеляцыі і ўступлення прысуду ў сілу выступіць з заявай наконт гэтай справы, каб зняць усе пытанні, якія ўздымаюцца ў СМІ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі