Вярхоўная Рада Украіны дазволіла прысвоіць беларусу Жызнеўскаму званне Героя

13/04/2017 - 14:19

Вярхоўная Рада дазволіла прысвоіць у выглядзе выключэння замежніку — беларусу Міхаілу Жызнеўскаму — званне Героя Украіны, інфармуе сайт liga.net. Падчас рэвалюцыйных падзей ва ўкраінскай сталіцы ён быў сярод абаронцаў Майдана, загінуў 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

За змены ў адным з раздзелаў закона аб дзяржаўных узнагародах Украіны прагаласавалі 235 дэпутатаў. Цяпер званне Героя Украіны можна прадаставіць замежніку, які быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі