Вялікабрытанія праводзіць аперацыю па вяртанні на радзіму 150 тысяч турыстаў

23/09/2019 - 17:05

Вялікабрытанія праводзіць аперацыю па вяртанні на радзіму 150 тысяч турыстаў. Большасць з іх не могуць з'ехаць з курортаў пасля банкроцтва кампаніі Thomas Cook. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", агулам па яе пуцёўках на адпачынку ў замежжы знаходзяцца каля 600 тысяч чалавек (сярод іх можа быць каля 240 тысяч немцаў). Брытанскі міністр транспарту Грант Шэпс назваў вяртанне турыстаў самай буйной такой аперацыяй у гісторыі краіны ў мірны час. Яна атрымала назву "Матэрхорн" у гонар адной з горных альпійскіх вяршыняў.

Вяртаннем брытанцаў, якія апынуліся ў становішчы закладнікаў, займаецца ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі, якое атрымала ад буйных авіякампаній 45 самалётаў. З дзяржаўнага бюджэту выдаткавана 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Мяркуецца, што аперацыя працягнецца каля двух тыдняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі