Вядомая беларуская тэнісістка вырашыла завяршыць кар'еру

14/01/2024 - 14:23

Веры Лапко 25 гадоў / tennis.by

Беларуская тэнісістка Вера Лапко прыняла рашэнне завяршыць гульнёвую кар'еру ва ўзросце 25 гадоў. Пра гэта яна паведаміла заўзятарам на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Прычынай такога вырашэння сталі праблемы медыцынскага характару. Па словах тэнісісткі, яна доўгі час не магла поўнасцю аднавіцца пасля траўмаў на каленях.

Вера Лапко стала шырока вядома ў 2016 годзе, калі выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Australian Open сярод юніёрак і ўзначаліла рэйтынг сярод аднагодак. На дарослым узроўні Вера Лапко ўваходзіла ў топ-100, найвышэйшая пазіцыя ў рэйтынгу WTA - 60-я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі